» 
 » 
Не веру!



Текст песни Дай Дарогу! - Не веру!

Не веру!
Дай Дарогу!
Ратуйце дарагія, і больш няма ні часу
Крыніцы ўжо сухія, памерлі ўсе запасы
Патрэскалася вера, счарпалася надзея
Усе высахла каханне, дарэмныя чаканні

Прыпеў:
Не веру, не веру, не веру табе
Малюй сабе зоркі на бруднай вадзе
Пішы хоць алмазным пяром на слупе
Краіна зноў у бядзе

Панурыя, сляпыя, надзея ўся на Бога
На стомленыя твары вяртаецца трывога
Што я яшчэ павінен, і чым абавязаны
Калі ж залева пойдзе, калі ж загоіць раны
Патрэскалася вера, счарпалася надзея
Усе высахла каханне, дарэмныя чаканні

Прыпеў:
Не веру, не веру, не веру табе,
Малюй сабе зоркі на бруднай вадзе
Пішы хоць алмазным пяром на слупе
Краіна зноў у бядзе.
https://lyrics.primanota.net/dai-darogu/ne-veru.htm