» 
 » 
Люстэрка



Текст песни Nizkiz - Люстэрка

Люстэрка
Nizkiz
Так губляю вочы блакiтныя ў чырвоным.
Застаючыся сам насам сабе незнаемы.
Не адчуваю час...

Я гляджу ў люстэрка i мераю ў iм адлегласць
Да тваiх прывiдаў, маўклiва, дзiўных дагэтуль.
Што разбуралi нас

Цiха лунае гук. Раю застацца тут.

Дзе мы супраць усiх.
Нерухома дэманы твае спяць у коме.
Гэта наш амаль новы шанец.
Дык прымай мае віншаваннi.

Так блукаюць думкi адлiгаю крадучыся
Мы даўно ня тыя з табою,
Кiм нас усе лiчаць
Зноў i таму, вiдаць,
Я малюю зоркi бясконца на яе целе
І фатаграфую ў цемры здымнай кватэры,
Каб сонца не спужаць.

Цiха лунае гук.
Раю застацца тут.

Дзе мы супраць усiх.
Нерухома дэманы твае спяць у коме.
Гэта наш амаль новы шанец.
Дык прымай мае віншаваннi.
Другие композиции этого автора:
https://lyrics.primanota.net/nizkiz/lyusterka.htm