» 
 » 
Белавежская Пушча



Текст песни Піт Паулау - Белавежская Пушча

Белавежская Пушча
Піт Паулау
Запаведны напеў некрануты абшар
Крышталевага золку празрыстыя стужкі
І з глыбіняў вякоў нерастрачаны дар
Белавежская Пушча, Белавежская Пушча.
І з глыбіняў вякоў нерастрачаны дар
Белавежская Пушча, Белавежская Пушча.

Камянецкая вежа, Белая вежа
І нібыта чуваць голас продкаў пявучы
Шчырай птушкай лясной із далекіх вякоў
Да цябе прылятаю Белавежская Пушча.
Шчырай птушкай лясной із далекіх вякоў
Да цябе прылятаю Белавежская Пушча.

Непрыкметнаю сцежкаю, да ручаю
Ад крыніцы струмень па каменні цуркоча
Як алені з каленяў каўтаю тваю
Ледзяную ваду Белавежская Пушча
Як алені з каленяў каўтаю тваю
Ледзяную ваду Белавежская Пушча

Ад магутных дубоў сваё сэрца сагрэў
У мітусню гарадоў, што бывае прыціснуў
Панясу за сабой твой калючы напеў
Белавежская пушча, Белавежская Пушча
Панясу за сабой твой калючы напеў
Белавежская пушча, Белавежская Пушча

Панясу за сабой твой калючы напеў
Белавежская пушча, Белавежская Пушча
https://lyrics.primanota.net/pit-paulau/belavezhskaya-pushcha.htm