» 
 » 
Жыве Беларусь!



Текст песни Зміцер Вайцюшкевіч - Жыве Беларусь!

Жыве Беларусь!
Зміцер Вайцюшкевіч
Жыве Беларусь!.Беларусь Жыве !
 Яна пяе, цалуецца у скверы
 Вянком купальскім па Дняпры плыве
 Жыве ў надзеі, любасці і веры
У нашых сэрцах Беларусь жыве!

2 раза - Жыве Беларусь!.Беларусь Жыве .

Яна жыве у Крэве і Смаргоні
 На скрыжаваннях часу гнёзды ўе
 І ўсё ляціць крывіцкая Пагоня
 І час ляціць - і Беларусь жыве!

 Жыве Беларусь!.Беларусь Жыве

Яна жыве, бо духам не змарнела
 Бо вольны дух на Сожы і Дзвіне
 І сцяг лунае бел-чырвона-белы
 Лунае сцяг - і Беларусь жыве!

Жыве Беларусь!.Беларусь Жыве
https://lyrics.primanota.net/zmicer-vaicyushkevich/zhyve-belarus.htm