» 
 » 
Калінаў мост (Kalinaŭ most) (на верш Кацярыны Массэ)



Текст песни Illa Falažynski - Калінаў мост (Kalinaŭ most) (на верш Кацярыны Массэ)

Калінаў мост (Kalinaŭ most) (на верш Кацярыны Массэ)
Illa Falažynski
Уступ:

Буслы нам замест гнёздаў
Зьвілі калінаў мост
Хадзем, пакуль ня позна
Вунь месяц уваскрос
Ён будзе абаронцам
Ды верным ваяром
Дай выпіць кроплю сонца
З тваіх вачэй нагбом
Раз-два-тры!

Рэфрэн: Калінаў мост
Калінаў мост
Калінаў мост
Калінаў мост

Хадзем жа - сьветлых духам
Чакае сьветлы дом
Мы покліч цёмных духаў
Адгонім палыном
Пакуль мы рушым поруч
Дух сьмерці рушыць прэч
Хай будзе нам у помач
Мой сьветланосны меч

Рэфрэн: Калінаў мост
Калінаў мост
Калінаў мост
Калінаў мост

Хадзем, бо ўжо за намі
Згарае крохкі мост
Хадзем, каб зь сьвету Наві
Паўстаць у поўны рост
Хадзем туды, дзе чутны
Анёлаў срэбны хор
Дзе нас усемагутны
Чакае Сьвятагор

Рэфрэн: Калінаў мост
Калінаў мост
Калінаў мост

Пройгрыш (бам-бам):   

Хадзем, пакуль ня позна
Там срэбныя буслы
Віюць з аблокаў гнёзды
Нябеснае красы
Над вогненнай ракою
Хадзем з табой удвох
І не шукай спакою
Як не шукае Бог
https://lyrics.primanota.net/illa-falazynski/kalinau-most-kalinau-most-na-versh-kacyaryny-masse.htm