» 
 » 
Празрысты прывід [Prazrysty pryvid]



Текст песни Illa Falažynski - Празрысты прывід [Prazrysty pryvid]

Празрысты прывід [Prazrysty pryvid]
Illa Falažynski
Уступ:     

Ты мне насустрач лёгка ступала
Прадвызначыў позіркаў я сутыкненьне
Ды толькі, ды толькі, ды толькі
Вачэй не падняла

Чакаў на ўзаемнасьць у падарунак
Хоць і ня сёньня мой дзень наражэньня
Ды толькі, ды толькі, ды толькі
Страціў кірунак

На галаву звалілась выснова-мэтыярыт
Я для асобаў жаночага полу празрысты прывід
На галаву звалілась выснова-мэтыярыт
Я для асобаў жаночага полу празрысты прыві-ві-ві-ві-від

Пройгрыш:     

У гэтым усім сыстэмны характар
Эпідэмічная плынь напаткала
Ды толькі, ды толькі, ды толькі
Я не аматар

Як знайсьці выйсьце ў гэтым пытаньні
Ня ведаю я, а сам сабе раю
Нічога! Выключна! Ды толькі!
Сысьці ў выгнаньне

На галаву звалілась выснова-мэтыярыт
Я для асобаў жаночага полу празрысты прывід
На галаву звалілась выснова-мэтыярыт
Я для асобаў жаночага полу
Празрысты прывід!

На галаву звалілась выснова-мэтыярыт
Я для асобаў жаночага полу
Празрысты прыві-ві-ві-ві-від!
https://lyrics.primanota.net/illa-falazynski/prazrysty-pryvid-prazrysty-pryvid.htm