» 
 » 
Несустрэча [Niesustreča]



Текст песни Illa Falažynski - Несустрэча [Niesustreča]

Несустрэча [Niesustreča]
Illa Falažynski
Уступ:    

З самай раніцы пляную вандрую
Па тваіх выспах
З самай раніцы пляную вандрую
Па тваіх выспах
Не мінуць, як заўважу багоўку,
Сьцежак цярністых

Пераход:  

Сьню і мару, калі акунуся я
У вочкі з блакіту
Сьню і мару, калі акунуся я
У вочкі з блакіту
Да валасоў прыхілюся калосьсяў
Хопіць мне спрыту

Пераход:  

Пад грудзьмі выбухае, дарэчы,
І грукатаньне
Пад грудзьмі выбухае, дарэчы,
І грукатаньне
Запрашаў я цябе не на сустрэчу
Не-не-не! А на спатканьне

Пераход:  

Дзесьці побач адчуваю твой подых
Дотыкі цела
Дзесьці побач адчуваю твой подых
Дотыкі цела
Ледзь птушка ўзьляцела - удых-выдых!
Ізноў прыляцела

Пераход:  

Чай выпіты, а пірожнае зьнікла
Стражы фіранкі
Чай выпіты, а пірожнае зьнікла
Стражы фіранкі
На варце стаяць, нясуць нас як звыкла
Коні-маланкі

Пераход:  

Бляск ліхтарыкаў пераліваецца
Цьмяна й наўмысна
Бляск ліхтарыкаў пераліваецца
Цьмяна й наўмысна
Разьвітваемся, і забаўляецца
На вуснах твой прысмак, прысмак, пры-смааак!
https://lyrics.primanota.net/illa-falazynski/nesustrecha-niesustreca.htm