» 
 » 
Ні верху, ні долу (Ni vierchu, ni dołu) (на верш Кацярыны Массэ)



Текст песни Illa Falažynski - Ні верху, ні долу (Ni vierchu, ni dołu) (на верш Кацярыны Массэ)

Ні верху, ні долу (Ni vierchu, ni dołu) (на верш Кацярыны Массэ)
Illa Falažynski
Уступ:        

Космас ня мае ні верху, ні долу
Нашы шляхі замыкаюцца ў кола
Нашы напрамкі ня маюць напрамкаў
Рамкі ламаюць уласныя рамкі

Сьцежкі пятляюць па зблытаных сьцежках
Ферзь і кароль пакараюцца пешкам
Лёс не залыжыць ад дзеяньня лёсу
Сьмерць заплятае раскошныя косы

Ні верху, ні долу
Ні верху, ні до-до-долу
Ні верху, ні долу
Ні верху, ні долу

Пераход:        

Бог перад мніхам з усьмешкаю кленчыць
Вечнасьць ня верыць, што будзе жыць вечна
Цемра ня бачыць сябе ў гэтай цемры
Мера так прыгне пабыць непамернай

Корань ня хоча раструшчваць квадраты
Карты гуляюць у нас, нібы ў карты
Час дзёрзка хлусіць, што ёсьць прасторай
Пункты апоры губляюць апору

Ні верху, ні долу
Ні верху, ні до-до-долу
Ні верху, ні долу
Ні верху, ні долу

Пераход: 

Нам абыяка, трыюмф ці падзеньне
Мы безь сьвятла пазнаём прасьвятленьне
Нам у зьняволеньні ведама воля
Космас ня мае ні верху, ні долу

Ні верху, ні долу
Ні верху, ні до-до-долу
Ні верху, ні долу
Ні верху, ні долу
https://lyrics.primanota.net/illa-falazynski/ni-verxu-ni-dolu-ni-vierchu-ni-dou-na-versh-kacyaryny-masse.htm